[i] Здаровае цела - прадуктыўны мозг
Навіны
Такое ўздзеянне апасродкуецца праз клеткі імуннай сістэмы. Рэкамендуецца прапіваць прабіётыкі для аднаўлення нейрогенеза пасля курсу лячэння антыбіётыкамі. Прабіётыкі (з васьмі відаў жывых бактэрый) таксама станоўча ўздзейнічаюць на псіхічнае здароўе чалавека дзякуючы рэгуляцыі складу мікраарганізмаў у стрававальным гасцінцы.
Па выніку даследаванняў, антыбіётыкі ў першую чаргу ўздзейнічаюць на гіпакамп (аддзел мозгу, які адказвае за эмоцыі і пераход кароткачасовай памяці ў доўгачасовую). Гэта даўно вядомы факт (на шматлікіх прэпаратах рэкамендуюць ўстрымацца ад кіравання, ці відавочна паказначана пагаршэнне памяці), але дакладных прычын ўздзеяння раней не прыводзілася.
У сваю чаргу, іншая група даследчыкаў з Цэнтра здароўя мозгу даследавалі ўплыў фізічных нагрузак на стан мозгу. Вымяраўся мазгавы кровазварот неінвазіўным метадам пры дапамозе магнітна-рэзананснай тамаграфіі (гэта дазваляе вызначаць найменш прыкметныя мазгавыя змены). Замеры праводзіліся да трэніроўкі, падчас і пасля яе. Паляпшэнне мазгавога кровазвароту назіралася ў пярэдняй пасавай кары галаўнога мозгу, што паказвае на павышаную нейронавую актыўнасць і інтэнсіўнасць абмену рэчываў і, што больш важна, паляпшэнне мазгавога кровазвароту адбывалася ў гіпакампу (вобласць, найбольш схільная ўздзеянню хваробы Альцгеймера).
Чым вышэй фізічная нагрузка, тым больш канцэнтрацыя прабiятычных бактэрый і іх актыўнасць. 15 хвілінная вячэрняя гімнастыка дазволіць хутка аднавіцца пасля хваробы як фізічна, так і псіхалагічна. Яшчэ лепш, калі фізічная нагрузка стане неад'емнай часткай у Вашым паўсядзённым жыцці.
Спасылкі
1. Möhle et al., Cell Reports 15, 2016
http://dx.doi.org/10.1016/j.celrep.2016.04.074
2. Cook et al., Immunology and Cell Biology, 2015
http://dx.doi.org/10.1038/icb.2015.108