[i] Нейрагенэз цішыней
Навіны
Iмке Кiрстэ ў 2013 годзе вызначыла [1], што штодзенная двухгадзінная цішыня стымулюе нейрагенэз ў гіпакампу галаўнога мозгу дарослых мышэй: цішыня (сама па сабе не характэрная для прыроды) ідэнтыфікуецца мозгам як трывожны сігнал, што і стымулюе нейрагенэз.
Раней, Лучыяна Бэрнард, у рамках даследавання ўплыву музыкі, выявіў [2], што найбольшы эфект (змены ў артэрыяльным ціску, пульсу, ўтрыманню вуглякіслага газу ў крыві і кровазвароту ў галаўным мозгу) назіраўся пры наяўнасці ў кампазіцыі выпадковых інтэрвалаў цішыні (працягласцю да 2 хвілін).
У сваю чаргу, пастаянны шум прыводзіць да выкіду ў кроў гармону стрэса - кортізола [3]. Шануйце цішыню, яна надзвычайна карысна як для вашага здароўя, так і да кагнітыўных магчымасцяў; пры гэтым памятайце, што патрэбна мера ва ўсім. Так, не варта ўпадаць у крайнасці. Напрыклад, у навукова-даследчых інстытутах і лабараторыях, якія займаюцца вывучэннем гуку, існуюць «ціхія бязэхавыя пакоі» (падаўленне шуму на 99,9%). Усяго імгненне ў такiм пакоі (рэкорд Гінэса: 45 хвілін) прыводзіць да прыступаў панікі або галюцынацый [4] у выніку сэнсарнай дэпрывацыі.
Знаходжанне балансу паміж гукам і цішыней дазваляе істотна палепшыць доўгатэрміновую памяць.
Спасылкі:
1. I. Kirste et al., Brain Struct Funct. 2015; 220(2): 1221–1228.
doi: 10.1007/s00429-013-0679-3
2. L Bernardi et al., Heart. 2006 Apr; 92(4): 445–452.
doi: 10.1136/hrt.2005.064600
3. Daniel A. Gross, This Is Your Brain on Silence. 2016
nautil.us
4. T. Thornhill, Earth's quietest place. 2012
dailymail.co.uk