Творчы партал «Terra Ad Caelum»
Форум / Служба падтрымкі
Навіны

 

[i] Мастацкая літаратура

Навіны

Пераклад публікацыі: Чытанне спрыяе на паляпшэнне памяці праз механізм «увасобленай семантыкі».
мозг, чытанне, памяць

 

2017-03-28 20:58:05 FieryCat (змены) FieryCat

Эмануэле Кастано і Дэвід Кидд зладзілі шэраг даследаванняў з рознымі літаратурнымі жанрамі (проза, фантастыка, навуковая літаратура ці нічога). Пасля чытання ўдзельнікі праходзілі тэст на здольнасць разумець чужыя думкі і эмоцыі [1], чытанне фантастыкі аказала найбольшы станоўчы эфект у параўнанні з іншымі жанрамі. Чытанне мастацкай літаратуры паляпшае сацыяльныя камунікацыйныя навыкі і эмпатыю.


Доўгатэрміновыя змены пасля чытання мастацкіх кніг назіраліся ў двухбаковай саматасэнсарнай кары галаўнога мозга [2], што сведчыць аб патэнцыйнам механізме «увасобленай семантыкі» (сэнсарна-рухальныя вобласці мозгу, што выкарыстоўваюцца для стварэння дзеяння, таксама выкарыстоўваюцца для канцэптуальнага прадстаўлення таго ж дзеяння) [3] , мабілізуюць ранні функцыянальны ўдзел мозгу, у прыватнасці, мультымадальны асацыятыўныя зоны вакол скронева-цемянной сувязі (TPJ). Трэба, аднак, удакладніць, што падобныя працэсы могуць ставіцца да вокарухальнай каардынацыі і ўвазе, не маючы ніякіх адносінаў да зместу твора. Тым не менш, fMRI аналіз паказвае, што чытанне мастацкай літаратуры не толькі умацоўвае рэгіёны апрацоўкі тэкстаў, але і ўплывае на чалавека з дапамогай увасобленай семантыкі ў сэнсаматорных рэгіёнах. Эмануэле Кастано прапанаваў выкарыстоўваць чытанне фантастыкі як альтэрнатыўны спосаб лячэння аўтызму.




Крыніцы:

1. David Comer Kidd "Reading Literary Fiction Improves Theory of Mind", 2013
DOI: 10.1126/science.1239918

2. Berns Gregory S. "Short- and Long-Term Effects of a Novel on Connectivity in the Brain", 2013
DOI: 10.1089/brain.2013.0166

3. Lisa Aziz-Zadeh "Embodied semantics for actions: Findings from functional brain imaging", 2008
DOI: 10.1016/j.jphysparis.2008.03.012
 афармленне  правілы парталу